http://www.svabodmmmsdce3rmzoor5cw3byj6rqss4q6bh2yfhux2dbmobnpg5ead.onion/a/31804864.html
У РФ ёсьць час да 4 траўня, гэта значыць да канца льготнага пэрыяду, каб выканаць умовы кантрактаў, адзначае Moodyʼs, бо аблігацыйныя кантракты не прадугледжваюць пагашэньня ў якой-небудзь іншай валюце, акрамя даляраў. Хоць эўрабонды, выпушчаныя пасьля 2018 году, і магчыма пры пэўных умовах выплаціць у рублях, эўрабондаў Расея-2022 і Расея-2042 (выпушчаных да 2018 году) гэта ня тычыцца: яны павінны быць выплачаныя толькі ў іншых цьвёрдых валютах (даляр, эўра, фунт...